Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя падала заяўку на «Чарнобыльскі шлях-2021», каб паказаць, што ў краіне «прававы Чарнобыль»


«Чарнобыльскі шлях» у Менску.Архіўнае фота.

Шэраг апазыцыйных партый падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам на традыцыйнага шэсьця «Чарнобыльскі шлях». 1 красавіка быў створаны аргкамітэт у правядзеньні акцыі.

У ліку заяўнікаў — Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і «Зялёныя».

Старшыня партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук, які асабіста падаваў дакумэнты ў Менгарвыканкам, нагадаў, што сёлета спаўняецца 35 гадоў з дня чарнобыльскай катастрофы. Таму справай гонару кожнага неабыякавага чалавека — паказаць, што цяпер у краіне адбываецца сапраўдны «прававы Чарнобыль».

Да таго ж, «Чарнобыльскі шлях» — гэта традыцыйная акцыя, якая больш чым за тры дзясяткі гадоў не праводзілася толькі летась падчас пандэміі.

Па яго словах, пакуль што ні камунальнікі, ні міліцыя не адказалі на прапанову заключыць дамову на абслугоўваньне мерапрыемства, што неабходна для задавальненьня заяўкі. Няма пэўнасьці і з боку мэдыкаў.

Месяц таму шэраг палітычных партый і рухаў падавалі заяўку на мітынг і канцэрт у гонар 103-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР. У выніку акцыю не дазволілі, а старшыню БСДП (Грамада) Ігара Барысава схапілі і асудзілі на 15 сутак арышту за «непадпарадкаваньне» супрацоўнікам праваахоўных органаў.

25 і 27 сакавіка ў Менску агулам затрымалі больш за паўтысячы чалавек, многія — выпадковыя мінакі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG