У Менску зьявілася алея памяці мэдыкаў, якія загінулі ад каранавірусу. ФОТА

Айцец Юры Санько (ў цэнтры) з удзельнікамі закладкі алеі памяці лекараў-ахвяр каранавірусу

Алею заклалі на Залатой Горцы, на цьвінтары касьцёлу сьвятога Роха.

Вернікі разам з пробашчам парафіі ксяндзом канонікам Юрыем Санько высадзілі алею з сотні кустоў бэзу. Паводле Catholic.by, колькасьць кустоў прыблізна роўная колькасьці лекараў, якія аддалі жыцьцё ў час барацьбы з пандэміяй.

У парафіі дадаюць, што моляцца за памерлых мэдыкаў і спадзяюцца, што алея дапаможа захаваць памяць пра тых, хто выратаваў тысячы жыцьцяў цаной уласнага жыцьця.

Сьвяты Рох, імя якога носіць касьцёл, лічыцца апекуном хворых, лекараў і шпіталёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

За чатыры гады лекараў у Беларусі стала менш на 1,1 тысячы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Памёр рэнтгеноляг любанскай лякарні з пацьверджаным COVID-19

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Яны любіць ня ўмеюць нават мёртвых. Чаму беларускія ўлады прыніжаюць мэдыкаў