Горадзенскага фатографа-фрылансэра Валера Юдзіна затрымалі раніцай, калі ён ехаў на працу, паведаміў «Белсат».
«Хацелі, каб ён ехаў сваім аўтамабілем. Думаю, усё празь бел-чырвона-белы сьцяжок, які ў ім знаходзіцца», — сказала жонка Юдзіна, журналістка Аксана Сівадзедава.
Увечары «Белсат» паведаміў, што затрыманага пакінулі ў ІЧУ.
Валер Юдзін да нядаўняга часу працаваў фатографам у часопісе «Твой горад Гродна», выданьне якога цяпер прыпынілася.
Валер Юдзін вядомы тым, што з 1992 году захоўвае бел-чырвона-белы сьцяг, які некалі вісеў на аблвыканкаме ў Горадні. Ён чакае, калі зможа перадаць рэліквію гораду, і сьцяг вернецца на сваё месца.