Лосік 300 дзён за кратамі, Пуцін кажа пра пляны забойства Лукашэнкі. Найважнейшае за 21 красавіка

Вынікі дня 21 красавіка

Блогер і кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік застаецца за кратамі 300 дзён. Яго затрымалі 25 чэрвеня 2020 году ў яго дома ў Баранавічах. Дата пачатку суду над ім дагэтуль невядомая.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

300 дзён за кратамі. Галоўнае пра справу Ігара Лосіка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

170 тамоў, шасьцёра абвінавачаных. Што вядома пра справу, па якой будуць судзіць Лосіка, Статкевіча і Ціханоўскага

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю ў падтрымку народу Беларусі і ягоных дэмакратычных памкненьняў, а таксама асуджэньне фальсыфікацыі выбараў і наступных жорсткіх рэпрэсій супраць мірных пратэстоўцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прызнаць Каардынацыйную раду. Што яшчэ рэкамэндуе Кангрэс ЗША ў новай рэзалюцыі аб Беларусі

Сёньня Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) прыняла дзьве рэзалюцыі аб сытуацыі ў Беларусі — аб парушэньнях правоў чалавека і аб тэрміновай рэформе выбарчай сыстэмы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ПАРЭ прыняла дзьве рэзалюцыі аб сытуацыі ў Беларусі. Коратка пра асноўнае

Сьвятлана Ціханоўская разам з паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, паслом Літвы ў Беларусі Андрусам Пулокасам і трэцім сакратаром пасольства Ўкраіны Дзьмітрыем Сяровым усклала кветкі да помніка ахвярам чарнобыльскай катастрофы ў віленскім парку Сапегі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ціханоўская з пасламі ЗША, Літвы і Польшчы ўсклала кветкі да помніка ахвярам Чарнобыля ў Вільні і наведала Базылянскія муры

Падчас пасланьня Фэдэральнаму сходу Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін згадаў пра спробу так званага дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, які нібыта прадухіліла ФСБ супольна з КДБ Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пуцін: «Калектыўны Захад» як бы не заўважае гісторыю з падрыхтоўкай забойства Лукашэнкі

У Эквадоры хочуць спагнаць зь «Беларусьнафты» і зьвязанай зь ёй мясцовай кампаніі больш за 60 млн даляраў. Іх дзеяньні называюць «масавай афэрай».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Эквадоры на «Беларусьнафту» і зьвязаную зь ёй кампанію падалі ў суд