Зяленскі заклікаў Пуціна сустрэцца на Данбасе

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі запісаў відэазварот да грамадзян Ўкраіны, у якім таксама зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Ён прапанаваў Пуціну «сустрэцца ў любым пункце ўкраінскага Данбасу, дзе ідзе вайна».

Зяленскі заявіў, што ў апошнія дні на пасяджэньнях дарадцаў «нармандзкай чацьвёркі» і трохбаковай кантактнай групы абмяркоўвалі аднаўленьне рэжыму поўнага спыненьня агню, але Расея адмовілася падтрымаць такую заяву. У той жа час прагучала прапанова сустрэцца на лініі разьмежаваньня, каб максымальна дакладна ўбачыць і зразумець сытуацыю.

— А што мне разумець? Я кожны месяц там бываю. Спадар Пуцін! Я гатовы пайсьці яшчэ далей і прапанаваць вам сустрэцца ў любым пункце ўкраінскага Данбаса, дзе ідзе вайна, — заявіў Зяленскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сустракаецца з украінскім дэпутатам Шаўчэнкам. Хто гэта і ці мае ён уплыў на ўхваленьне рашэньняў?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм унёс кнігу «Белорусский Донбасс» у сьпіс экстрэмісцкіх. Але за яе набыцьцё ўжо каралі