Сюжэт пра жанчыну і яе чатырох дачок выйшаў на тэлеканале «Белсат». Меней чым празь дзьве гадзіны неабходная сума была сабраная.
«Эмоцыі зашкальвалі, я прарыдала ўсю ноч, бо не чакала такой салідарнасьці ад людзей. Зранку аплаціла ў банку ўвесь штраф цалкам. Проста няма словаў, каб выказаць удзячнасьць усім, хто мяне падтрымаў», — сказала Ганна Куліева.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады». Маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар выставілі абвінавачаньнеУ банкаўскім крэдыце на штраф Ганне Куліевай адмовілі. Але дапамаглі простыя людзі. Паколькі грошай прыйшло больш, чым патрэбна, рэшту жанчына перавядзе іншым людзям, якія таксама маюць праблемы з аплатай штрафаў.
30-гадовую віцяблянку Ганну Куліеву пяць разоў штрафавалі за ўдзел у шэсьцях. Агульная сума спагнаньняў дасягнула 3770 рублёў. Адзінае, чаго яна дамаглася, дык гэта растэрміноўкі на паўгода. І нават у такім выпадку штомесяц трэба было выплочваць па 700 рублёў — 90% сямейнага бюджэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Навошта ўлады тэрарызуюць шматдзетных маці