На БелАЭС даставілі ядзернае паліва для другога энэргаблёку. ФОТА

БелАЭС у Астраўцы, ілюстрацыйнае фота

19 красавіка на пляцоўку БелАЭС у Астраўцы на Горадзеншчыне прыбыў спэццягнік з цеплавыдзяляльнымі зборкамі са сьвежым ядзерным палівам для другога энэргаблёку.

Як паведамляе Міністэрства энэргетыкі, у адпаведнасьці з тэхнічным рэглямэнтам спэцыялісты БелАЭС сумесна з генэральным падрадчыкам забясьпечаць прыёмку паліва, а таксама правядзеньне яго ўваходнага кантролю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады вырашылі, што рабіць з адпрацаваным палівам зь БелАЭС, плянуюць пабудаваць сховішча праз 10 год

Да пачатку загрузкі ядзернага паліва ў рэактар другога энергаблёку цеплавыдзяляльныя зборкі будуць захоўвацца ў адмысловым сховішчы.

Паводле ведамства, пытаньне аб выдачы ліцэнзіі на эксплюатацыю першага энэргаблёку БелАЭС плянуецца разгледзець у траўні. Другі энэргаблёк маюцца ўвесьці ў эксплюатацыю ў першым паўгодзьдзі 2022-га.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва і Ўкраіна дамовіліся каардынаваць сваю палітыку ў дачыненьні да БелАЭС

Суседнія краіны, найперш Літва і Латвія, выказваюць заклапочанасьць адносна дзейнасьці БелАЭС, ня лічачы яе бясьпечнай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Беларускай АЭС завяршылі зборку рэактара другога энэргаблёку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другі энэргаблёк Беларускай АЭС зьбіраюцца запусьціць да канца году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БелАЭС за тры месяцы спынялася двойчы. Ці небясьпечна гэта?