Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вызваліў Астравецкую АЭС ад шэрагу падаткаў да канца 2041 году


Астравецкая АЭС

Раней АЭС вызвалялі ад падаткаў яшчэ ў 2013 годзе. Зроблена гэта, каб «павысіць эфэктыўнасьць АЭС у час выкананьня крэдытных абавязаньняў».

Беларускай атамнай электрастанцыі працягнулі пэрыяд вызваленьня ад некаторых падаткаў да 31 сьнежня 2041 году, адпаведны ўказ № 124 падпісаў Лукашэнка 30 сакавіка, паведаміў «Інтэрфакс-Захад».

АЭС вызвалілі ад падаткаў

  • на нерухомасьць,
  • на зямлю,
  • на прыбытак.

Ня будуць пералічваць у бюджэт частку прыбытку.

Мэта такіх ільгот — павышэньне эфэктыўнасьці дзейнасьці БелАЭС у пэрыяд выкананьня крэдытных абавязаньняў, паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі.

Раней Лукашэнка вызваляў БелАЭС ад шэрагу падаткаў у сьнежні 2013 году. АЭС ня мусіла плаціць падаткі на нерухомасьць і зямлю да ўводу ў эксплюатацыю.

АЭС у Астраўцы будуюць паводле расейскага праекту «ВВЭР-1200». Яна будзе складацца з двух энэргаблёкаў магутнасьцю 1200 МВт кожны. Генпадрадчыкам будаўніцтва АЭС зьяўляецца група ASE дзяржкарпарацыі «Расатам».

Фізычны пуск першага энэргаблёку станцыі адбыўся ў жніўні 2020 году, яго ўвод у прамысловую эксплюатацыю заплянавалі на першы квартал 2021. Увод у эксплюатацыю другога блёку чакаецца ў першым паўгодзьдзі 2022 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG