Мітрапаліт Павел стаў Патрыяршым намесьнікам Маскоўскай мітраполіі, правялебным Круціцкім і Каломенскім. Такое рашэньне прыняў Сынод Расейскай праваслаўнай царквы.
Да гэтага пасьля сыходу з кіраўніцтва БПЦ мітрапаліт Павел быў кіраўніком Екацярынадарскай япархіі на поўдні Расеі.
Цяпер мітрапаліт Павел будзе і сталым чальцом Сыноду — разам зь менскім мітрапалітам Веньямінам.
Летась пасьля прэзыдэнцкіх выбараў мітрапаліт Павал заявіў на сустрэчы зь вернікамі, што шкадуе пра заўчаснае віншаваньне Аляксандра Лукашэнкі зь перамогай, а 17 жніўня ён наведаў пабітых АМАПам пратэстоўцаў у лякарні хуткай мэдыцынскай дапамогі ў Менску.
21 жніўня яго вызвалілі ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі і адправілі ў расейскую Кубань.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Хто праявіў зьверства і жорсткасьць — аддаць законнаму суду». Зварот Сыноду БПЦГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мітрапаліт Павел наведаў у лякарні пацярпелых падчас пратэставых акцыйГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік БПЦ зьвярнуўся да вернікаў з нагоды малітвы за мір і адзінства