Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хто праявіў зьверства і жорсткасьць — аддаць законнаму суду». Зварот Сыноду БПЦ


Belarus- , the Patriarchal Exarch of All Belarus and the leader of the Belarusian Orthodox Church Paval, Minsk, sep23, 2019
Belarus- , the Patriarchal Exarch of All Belarus and the leader of the Belarusian Orthodox Church Paval, Minsk, sep23, 2019

Сынод Беларускай праваслаўнай царквы выступіў са зваротам да народу Беларусі аб спыненьні супрацьстаяньня.

«Мы верым і спадзяёмся, што кіраўніцтва краіны, якое па праве заклікана паважаць і ахоўваць свой народ, спыніць гвалт, пачуе голас пакрыўджаных і нявінна пацярпелых у пэрыяд супрацьстаяньня, а тых, хто праявіў зьверства і жорсткасьць, аддасьць законнаму суду і асуджэньню», — гаворыцца ў звароце.

Разам з тым праваслаўныя герархі падкрэсьліваюць, што царква заўсёды была і будзе па-за палітыкай.

«Мы ня дзелім людзей паводле партыйнай прыкметы або перакананьнях, не займаемся прапагандай на карысьць любых партый і лідэраў, дактрынаў і рэжымаў. Справа царквы — не падзяляць, а аб’ядноўваць людзей, каб выратаваць хоць бы некаторых, да чаго заклікае нас апостал Павел», — падсумоўваюць прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.

Раней Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з выбраньнем на пасаду прэзыдэнта, але пасьля прызнаў, што зрабіў гэта «занадта пасьпешліва».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG