Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік БПЦ зьвярнуўся да вернікаў з нагоды малітвы за мір і адзінства


Кіраўнік БПЦ Веніямін, 2020
Кіраўнік БПЦ Веніямін, 2020

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веньямін заклікаў вернікаў «не руйнаваць душу варожасьцю», паколькі падзел «ня можа прынесьці добрых пладоў».

11 красавіка эфірная акцыя «Малітва за мір і Адзінства» пачнецца на Першым канале Беларускага радыё зь перадачы Беларускага экзархату «Духоўнае слова» а 7:30 і працягнецца ў 08:15 сумеснай зь Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рымска-каталіцкага касьцёлу трансьляцыяй нядзельнай казані.

Беларусь заўсёды была прыкладам, як павінны ставіцца адзін да аднаго суседзі, людзі розных нацыянальнасьцяў і нават веравызнаньняў, адзначыў мітрапаліт.

Агульнанацыянальную малітву за мір і адзінства анансавала праваслаўная царква. Гэта таксама ідэя Беларускага радыё і Ўпаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG