Каля 1700 фураў стаяць у чэргах на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз

Памежны пераход "Каменны лог" паміж Беларусьсю і Літвой, архіўнае фота

Вялікагрузы ўсталі ў чаргу на перасячэньне мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

З апэратыўнай інфармацыі на сайце памежнага камітэту вынікае, што найбольш складаная сытуацыя склалася на выезьдзе ў літоўскім напрамку — сваёй чаргі чакаюць больш за 1260 кіроўцаў фураў. Самая вялікая чарга зафіксавана ў «Каменным Логу», дзе сабралася больш за 550 грузавікоў.

Выезду ў Латвію чакаюць больш за 150 фур, у Польшчу — больш за 280.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ўвялі новыя абмежаваньні ў памежных зь Беларусьсю раёнах. Выведка заяўляе пра новыя пагрозы з Расеі