У Маскве зьнік Фядута; пачалі крымінальную справу супраць арганізатараў фонду ByHelp. Найважнейшае за 12 красавіка

Аляксандар Фядута

Галоўныя падзеі 12 красавіка

У судзе Чыгуначнага раёну Гомля 12 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні давераных асобаў Сьвятланы Ціханоўскай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі судзяць давераных асобаў Ціханоўскай. Падсудныя не прызналі віны

Менскі гарадзкі суд пачаў разглядаць крымінальную справу аб наезьдзе на міліцыянтаў 11 жніўня 2020 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 12 красавіка: За наезд на сілавікоў судзяць інжынэра, яму пагражае да 25 гадоў турмы

Жонка палітоляга Аляксандра Фядуты паведаміла, што зь ім зьнікла сувязь у Маскве

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка палітоляга Фядуты паведаміла, што зь ім зьнікла сувязь у Маскве

Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы на Аляксея Лявончыка і Андрэя Стрыжака за дзейнасьць у фондах ByHelp і BySol абвясьціў іх у міждзяржаўны вышук

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На арганізатараў фонду дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій ByHelp завялі крымінальную справу. Стрыжак: гэта не паўплывае на нашую працу

Euronews з 12 красавіка зьнікне зь пераліку тэлеканалаў на тэрыторыі Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі адключаць тэлеканал Euronews і ўключылі расейскі — «Победу»

Ад панядзелка на мяжы Літвы зь Беларусьсю аднавілі працу тры памежныя пункты

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля гадавога перапынку на беларуска-літоўскай мяжы aдкрываюцца тры пункты пропуску

У Літве завялі яшчэ адну справу за катаваньні пратэстоўцаў у Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве завялі яшчэ адну справу за катаваньні пратэстоўцаў у Беларусі

Па дадзеных за 2020 год, у першы раз па міжнародную абарону ў краінах Эўразьвязу зьвярнуліся 1165 грамадзян Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 1100 беларусаў папрасілі статус уцекача ў краінах Эўразьвязу ў 2020 годзе

З РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі звольнілі доктара Бадамшына. Афіцыйная прычына звальненьня — дзьве гадзіны прагулу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольнілі доктара Бадамшына, які прайшоў праз 5 арыштаў