Суды і выракі 9 красавіка: 4 гады ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «падрыхтоўку да беспарадкаў»

Суд у Менску, дзе разглядалася крымінальная справа перакладчыцы Вольгі Клацацкай. Ілюстратыўнае фота.

У Беларусі працягваюцца суды за падзеі пасьлявыбарнага пэрыяду. Свабода сочыць за палітычнымі працэсамі.

Палітвязьня Віталя Шчэрбіча асудзілі на чатыры гады ў калёніі

9 красавіка ў судзе Заводзкага раёна Менска агучылі прысуд палітзьняволенаму Віталю Шчэрбічу, якога вінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў у Менску.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч палічыла, што віна яго даказаная і прызначыла яму пакараньне, якое напярэдадні запрасіла дзяржабвінаваўца Вольга Дзендзілевіч, — пазбаўленьне волі тэрмінам на 4 гады ва ўмовах узмоцненнага рэжыму.

Віталя Шчэрбіча затрымалі 17 лістапада, пры ператрусе знайшлі піратэхнічныя вырабы і амуніцыю для страйкболу, а таксама дзевяць «вожыкаў». Усё абвінавачваньне мужчыны будавалася на інфармацыі ад мабільнага апэратара аб знаходжаньні абанэнцкага нумара Віталя ў месцах правядзеньня мітынгаў у жніўні і верасьні 2020 года, тэлефоннай размове з маці, пакінутых паведамленьняў у тэлеграм-чаце «Грамадзянская самааабарона Беларусі» ды канфіскаваных рэчах.

Віталь Шчэрбіч сваю віну не прызнаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогеры Пятрухін і Кабанаў чакаюць прысуду 14 красавіка. Пракурор запатрабаваў па 3 гады калёніі кожнаму
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ляўрэатамі прэміі «Гонар журналістыкі» сталі палітзьняволеныя Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 8 красавіка: 5,5 года турмы за пашкоджаныя дзьверы пракуратуры, 1,5 года «хіміі» за абразу судзьдзі