1622 захварэлі, 10 памерлі. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 9 красавіка.

Паводле міністэрства, за дзень:

  • выявілі 1622 новых хворых,
  • 10 хворых памерлі,
  • выпісалі 1525 пацыентаў.

За ўвесь час:

  • 333 430 захварэлі,
  • 2334 памерлі,
  • 323 748 паправіліся і выпісаліся.

Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку за заніжэньне лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзілася строгага карантыну, як у большасьці іншых краін Эўропы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Славаччына заявіла, што атрымала ад Расеі зусім ня той «Sputnik V», які хваліў часопіс The Lancet
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новая недарагая вакцына можа ўратаваць сьвет ад каранавірусу