За ўзлом сайту горадзенскага «Азоту» завялі крымінальную справу

«Гродна Азот»

Сайт узламала ананімная група «Кібэр-партызаны» 7 красавіка, разьмясьціўшы там заклікі да страйку. Сьледчы камітэт спадзяецца на міжнародную дапамогу ў пошуку хакераў.

У Горадні сьледчыя шукаюць абставіны несанкцыянаванага доступу да афіцыйнага сайту ААТ «Гродна Азот», гаворыцца ў тэлеграм-канале Сьледчага камітэту ў чацьвер.

У ведамстве шукаюць тых, хто атрымаў «несанкцыянаваны доступ» да афіцыйнага сайту прадпрыемства і апублікаваў на ім інфармацыю, якая «дыскрэдытуе кіраўніцтва», а таксама заклікі да страйку.

«У межах крымінальнай справы будзе накіраваны шэраг міжнародных просьбаў аб аказаньні прававой дапамогі з мэтай устанаўленьня асобы, датычнага да гэтай дзеі», — распавялі ў СК.

Па гэтым факце Горадзенскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту пачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аварыя на «Гродна Азоце»: што расказала адміністрацыя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі мякка сказаць, яны збаяліся». Гісторыя звольненага азотаўца з 26-гадовым стажам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На горадзенскім «Азоце» да страйку далучыўся 39-ы чалавек