У Горадні пралілася сера. Папа абурыўся на вайсковыя выдаткі. Найважнейшае за 4 красавіка

Каталіцкі Вялікдзень 2021, Фарны касьцёл у Горадні

Найважнейшыя падзеі 4 красавіка 2021 году.

Падчас зьліву вадкай серы з цыстэрны на заводзе «Гродна Азот» адбыўся праліў агрэсіўных хімікатаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Гродна Азоце» здарылася аварыя

Украіна ня ўводзіла для грамадзян Беларусі дадатковых абмежаваньняў для ўезду на ўкраінскую тэрыторыю, але заявіла, што беларусы пры ўезьдзе павінны абавязкова пацьвердзіць мэту сваёй паездкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы пры ўезьдзе ва Ўкраіну павінны абавязкова пацьвердзіць мэту сваёй паездкі — памежная служба Ўкраіны

Украінская база, куды трапляюць асобы, якія вядуць дзейнасьць супраць інтарэсаў Украіны, апісала журналістку Юлію Арцюх як «антыўкраінскую прапагандыстку».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядоўцу тэлеканалу СТВ Арцюх занесьлі ў базу «Миротворець»

Апостальскі адміністратар Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Біскуп Велікаселец у велікодным пасланьні каталіцкім вернікам працытаваў Ларысу Геніюш і заклікаў ісьці за Хрыстом.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біскуп Велікаселец на Вялікдзень: «І ў наш час ёсьць тыя, хто дзеля дабра іншых рызыкуе грамадзкім становішчам і нават жыцьцём»

Папа Рымскі заклікаў сусьветных лідэраў паспрыяць як мага хутчэйшаму разьмеркаваньню вакцын ад COVID-19, асабліва сярод жыхароў бедных краінаў, ды назваў абуральным і недапушчальным марнаваць падчас пандэміі дзяржаўныя сродкі на вайсковыя патрэбы і ваенныя канфлікты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Францішак павіншаваў зь Вялікаднем і заклікаў забясьпечыць людзей вакцынамі