Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядоўцу тэлеканалу СТВ Арцюх занесьлі ў базу «Миротворець»


Юлія Арцюх

Украінская база, куды трапляюць асобы, якія вядуць дзейнасьць супраць інтарэсаў Украіны, апісала Юлію Арцюх як «антыўкраінскую прапагандыстку».

Юлія Арцюх, якая ў этэры беларускага тэлеканалу СТВ заявіла, што «ўкраінскі народ шукае ежу на сьметніках», трапіла ў базу «Миротворець». Паводле тлумачэньня сайту, гэта зроблена за яе ўдзел у антыўкраінскіх захадах.

У сваім выступе напярэдадні Арцюх заклікала «падтрымліваць дыктатуру», сказаўшы, што яна лепшая за «лялечны тэатар», які ва Ўкраіне нібыта зладзіў прэзыдэнт Уладзімер Зяленскі.

Раней Арцюх неаднаразова выступала ў прапагандысцкіх перадачах ня толькі як вядоўца, але таксама як госьць. Яна жонка афіцэра і шматдзетная маці. Неаднаразова рабіла заявы супраць пратэстоўцаў у Беларусі і апраўдвала гвалт сілавых органаў да людзей.

Раней у сьпісе «Миротворець» апынуўся іншы прапагандыст згаданага тэлеканалу Рыгор Азаронак. Неўзабаве ён прынёс прабачэньні ўкраінскаму народу.

Нярэдка асобам, якія траплялі ў сьпіс украінскага цэнтру, забаранялі наведваньне Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG