Але ўжо ў Польшчы на карантыне можна здаць тэст і, калі ён пакажа адмоўны вынік, выйсьці з карантыну.
Тыя, хто прыяжджае з Шэнгенскай зоны, могуць унікнуць карантыну, калі пакажуць адмоўны тэст, зроблены не пазьней за 48 гадзінаў да ўезду ў Польшчу.
Адначасова Міністэрства замежных спраў Польшчы папрасіла сваіх грамадзян не выяжджаць за мяжу бязь пільнай патрэбы, бо могуць узьнікнуць цяжкасьці зь вяртаньнем у краіну.
⚠️#MSZ apeluje o unikanie podróży zagranicznych, które nie są konieczne.Ostrzeżenie jest związane z utrzymującą się złą sytuacją epidemiczną na 🌍 spowodowaną stałym wzrostem liczby zakażeń i zachorowań wywołanych wirusem SARS-CoV-2 oraz jego mutacją. pic.twitter.com/kDlLbylJAW
— Ministerstwo Spraw Zagranicznych RP 🇵🇱 (@MSZ_RP) March 29, 2021
Падрабязьней пра правілы ўезду ў Польшчу можна пачытаць на старонцы Памежнай аховы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мяжа на замку: Чаму забаранілі наземны выезд зь Беларусі? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Пакістану захварэў на COVID-19, не пасьпеўшы зрабіць другую дозу прышчэпкі