Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Пакістану захварэў на COVID-19, не пасьпеўшы зрабіць другую дозу прышчэпкі


Прэзыдэнт Пакістану Арыф Алві

Прэзыдэнт Пакістану Арыф Алві паведаміў, што захварэў на COVID-19, нягледзячы на тое, што яму зрабілі першую дозу вакцыны.

«Мой тэст на каранавірус станоўчы, — напісаў ён у „Твітэры“. — Я атрымаў першую дозу вакцыны, але антыцелы пачынаюць фармавацца пасьля другой дозы».

У міністра абароны таксама дыягнаставалі каранавірус.

Тыднем раней на COVID-19 захварэлі прэмʼер-міністар краіны з жонкай.

У Пакістане 29 сакавіка паведамілі пра 4500 выяўленых хворых за дзень і 41 памерлага з каранавірусам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG