Савет бясьпекі прапанаваў звальняць работнікаў за заклікі да палітычных страйкаў

Акцыя пратэсту каля прахадной МТЗ 18 жніўня 2020 году

Савет бясьпекі прапанаваў даць працадаўцам права звальняць работнікаў, якія заклікаюць да палітычных страйкаў.

Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Аляксандар Рахманаў.

Ён адзначыў, што тэматыка «так званых незаконных забастовак» на сёньня «даволі распаўсюджаная».

«Прымаліся меры для таго, каб расхістаць калектыў, каб прыпыніць ці ўвогуле спыніць працу прадпрыемства», — заявіў Рахманаў.

Паводле яго, гэта рабілася, «каб падзяліць рынкі, у тым ліку замежныя, на якіх прадукцыя нашых прадпрыемстваў карыстаецца попытам».

Раней работнікаў, якія далучыліся да страйку, звальнялі фармальна за прагулы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі мякка сказаць, яны збаяліся». Гісторыя звольненага азотаўца з 26-гадовым стажам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторыя пратэставай сям'і: бацька адседзеў 65 сутак, на маці штраф $1500, дачка спрабавала суіцыд
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікам не купілі 2689 дубінак. Страйкам «Нафтану» падлічыў эфэкт ад страйку