Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікам не купілі 2689 дубінак. Страйкам «Нафтану» падлічыў эфэкт ад страйку


14 жніўня 2020 году, пачатак страйку на «Нафтане».
14 жніўня 2020 году, пачатак страйку на «Нафтане».

36 рабочых наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» далучыліся да страйку. Але ў кіраўніцтве страйкаму лічаць, што нават гэта пазбавіла сілавікоў сур’ёзных грошай.

Страйкам прадпрыемства падвёў пэўныя вынікі пратэсту сваіх рабочых, якія ня сталі выходзіць на працоўнае месца, пакуль улады ня выканаюць іх патрабаваньняў.

«Дагэтуль знаходзяцца людзі, якія ставяць справядлівасьць вышэй за добрыя заробкі, ахвяруюць сваёй зонай камфорту. Яны лічаць злачынствам супраць сумленьня спансаваць рэжым за кошт сваіх падаткаў».

На пачатак сакавіка ў страйку на ААТ «Нафтан» былі 36 чалавек. Сума нявыплачаных падаткаў страйкамаўцаў за ўвесь час склала 112 967 рублёў.

Страйкам падлічыў, што на гэтыя грошы сілавікі не купілі:

  • 2689 дубінак ПР-Т
  • або 7060 газавых балёнчыкаў;
  • або 6 аўтазакаў на базе ГАЗ-3309;
  • або 35 поўных камплектаў амуніцыі амапаўцаў;
  • або 14120 бутэлек гарэлкі;
  • або звыш 100 сярэднямесячных заробкаў супрацоўнікаў МУС.

Падсумоўваючы лічбы, страйкам запытаў у іншых рабочых:

«Дык ці далі які-небудзь эфэкт 36 страйкоўцаў?»

Страйкам «Беларуськалію» працягвае збор сродкаў на дапамогу шахтарам, якія адмовіліся працаваць з палітычных прычынаў. На гэты момант такіх 140 чалавек. Напярэдадні на 15 дзён арыштавалі страйкоўца Аляксандра Новіка за тое, што 8 сакавіка ён дарыў кветкі жанчынам на плошчы Чатырох стыхій у Салігорску.

Апошнім на гэты момант страйкоўцам «Гродна Азоту» стаў Павал Філіповіч, які далучыўся да страйку 6 сакавіка. Усяго на прадпрыемстве каля 30 чалавек у страйку.

5 сакавіка страйкавы камітэт горадзенскага «Азоту» паведаміў пра абʼяднаньне са страйкамамі наваполацкага «Нафтану» і жлобінскага Беларускага мэталюргічнага заводу. Страйкоўцы дамагаюцца адстаўкі Лукашэнкі, новых вольных выбараў, вызваленьня палітвязьняў і спыненьня гвалту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG