Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ 10 чалавек, асуджаных да пазбаўленьня волі. Цяпер у гэтым пераліку 298 прозьвішчаў.
Паколькі перасьлед ніжэйадзначаных асобаў мае палітычна матываваны характар, ёсьць усе падставы, каб прызнаць іх палітвязьнямі, гаворыцца ў супольнай заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Узорная гаспадыня», магістарка сацыялёгіі, «сапраўдная каталічка». Хто такая шматдзетная маці Вольга Залатар, якую арыштаваў ГУБАЗіК- Уладзімер Малахоўскі — 3,5 года пазбаўленьня волі па арт. 364 КК
- Іван Ракіць — 2,5 года пазбаўленьня волі па арт. 363 КК
- Мікіта Кочур — 4 гады пазбаўленьня волі па арт. 363 КК
- Андрэй Расулаў — 3 гады пазбаўленьня волі па арт. 363, ч.1 арт. 342 КК
- Сяргей Бекарэвіч — 2,5 года пазбаўленьня волі па арт. 364, ч.1 арт. 342 КК
- Віктар Шмігальскі — 2,5 года пазбаўленьня волі па арт. 364, ч.1 арт. 342 КК
- Ільля Патрушаў — 2,5 года пазбаўленьня волі па арт. 364, ч.1 арт. 342 КК
- Андрэй Шаўчук — 2,5 года пазбаўленьня волі па арт. 364, ч.1 арт. 342 КК
- Уладзіслаў Усьцін — 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 364 КК
- Вадзім Луковіч — 2 гады пазбаўленьня волі па арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК.
«Лічым неабходным патрабаваць для дадзеных палітычных зьняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненьні да іх судовых рашэньняў пры выкананьні права на справядлівы разбор, а таксама вызваленьня іх з-пад варты», — гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў.