Лявон Вольскі запісаў песьню на 5-годзьдзе сьмерці жонкі. ВІДЭА

Ганна і Лявон Вольскія, архіўнае фота

Ганна Вольская памерла 5 гадоў таму ад анкалягічнай хваробы.

Жонка Лявона Вольскага была музычным прадусарам і аўтарам шэрагу праектаў. Яна памерла 23 сакавіка 2016 году. Песьня «Толькі для цябе» насамрэч напісаная 15 гадоў таму пад уплывам Плошчы-2006 і ўвайшла ў альбом «06».

На той момант Ганна Вольская, успамінае Лявон, была паглыбілася ў чарговы праект, і даволі спакойна ўспрыняла музычны падарунак мужа.

Новы варыянт песьні створаны пры дапамозе Снорэ Бэргеруда. У сваім фэйсбуку Лявон Вольскі напісаў, што кампазыцыя зноў адсылае яго ў далёкі 2006-ы, дзе ён разам з жонкай стаяў на плошчы.

Цікава, што «Толькі для цябе», якая ўвайшла ў альбом, выконвалася на публіцы толькі аднойчы. Вольскі прыгадвае яе выкананьне толькі на падпольным канцэрце ў тагачасным сталічным клюбе «Максымус», дзе прэзэнтавалі альбом «06».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Іржавая дзяржава». Лявон Вольскі напісаў песьню пра апошнія падзеі ў Беларусі. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вянок памяці: Ганна Вольская