ЗША і ЭЗ падтрымалі ініцыятыву Ціханоўскай пачаць нацыянальны дыялёг у Беларусі

Сядзіба АБСЭ ў Вене

Злучаныя Штаты прывіталі ініцыятыву Сьвятланы Ціханоўскай прагаласаваць у падтрымку перамоў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі пры міжнародным пасярэдніцтве.

«Злучаныя Штаты ганарацца тым, што падтрымліваюць адноўленыя сёньня заклікі да сапраўднага дыялёгу паміж беларускімі ўладамі і палітычнай апазыцыяй, уключаючы Каардынацыйную раду і чальцоў беларускай грамадзянскай супольнасьці. Злучаныя Штаты спадзяюцца, што такі дыялёг прывядзе да перамоваў, неабходных для новых, свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі, і лічаць АБСЭ асабліва прыдатнай для садзейнічаньня гэтаму працэсу», — гаворыцца ў заяве місіі ЗША пры АБСЭ ў Вене.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заявіла пра старт агульнанацыянальнага галасаваньня дзеля пачатку перамоваў з уладамі. ВІДЭА

«Народ Беларусі заслугоўвае рэальнага голасу ў сваёй будучыні. Усім тым, хто рызыкуе сваім жыцьцём, каб супрацьстаяць тыраніі: Амэрыка чуе вас. Амэрыка бачыць вас. І Амэрыка з вамі», — падкрэсьліваецца ў заяве.

Заклік Сьвятланы Ціханоўскай пачаць палітычны дыялёг у Беларусі падтрымала таксама місія Эўразьвязу пры АБСЭ.

18 сакавіка Святлана Ціханоўская абвясьціла аб пачатку агульнанацыянальнага галасаваньня на плятформе «Голас» за арганізацыю перамоваў з прадстаўнікамі ўлады пры міжнародным пасярэдніцтве.

За першыя восем гадзін галасаваньня ў ім узялі ўдзел 338 тысяч чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што можа прымусіць Лукашэнку да перамоваў? Аналітыкі пра прапанову Ціханоўскай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галасаваньне, прапанаванае Ціханоўскай, дасьць дадатковы аргумэнт, што беларусы чакаюць большага ад Захаду, — палітоляг
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пляну хуткай перамогі ад Ціханоўскай ня можа быць у прынцыпе. Але ёсьць рэалістычны