Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што можа прымусіць Лукашэнку да перамоваў? Аналітыкі пра прапанову Ціханоўскай


Сьвятлана Ціханоўская

Якім можа быць плён звароту Ціханоўскай наконт перамоваў з уладамі? Колькі галасоў на «Голасе» зьбярэ яе прапанова? Ці адбываецца другая хваля грамадзкага пад’ёму? Што будзе 25 сакавіка?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Казакевіч і палітычны аналітык Ян Аўсеюшкін.

Сёньня Сьвятлана Ціханоўская абнародавала зварот з заклікам да пачатку перамоваў пры міжнародным пасярэдніцтве для вырашэньня палітычнага крызісу. Яна заклікала беларусаў выказваць сваё стаўленьне да гэтай прапановы праз плятформу «Голас».

Аўсеюшкін

  • Зараз, калі адкрытыя пратэсты здушаныя, Лукашэнка сьцьвярджае, што крызіс урэгуляваны.
  • Галасаваньне на «Голасе» за прапанову Ціханоўскай пакажа, што крызіс працягваецца.
  • Заява Ціханоўскай — перахопліваньне парадку дня ў Лукашэнкі.
  • Фармат яе прапановы вяртае нас у лета 2020 году.
  • У жніўні летась, калі Лукашэнка ня зьняў слухаўку на тэлефанаваньне Мэркель, не было такіх санкцыяў і такой пэрспэктывы новых санкцыяў.
Ян Аўсеюшкін
Ян Аўсеюшкін
  • Для ўлады пэрспэктывы сумныя, і гэта можа падштурхнуць іх да перамоваў. Прынамсі, ранейшыя спосабы вырашэньня падобных крызісаў не працуюць.
  • Посьпех кампаніі, абвешчанай Ціханоўскай, залежыць ад унутранага і вонкавага ціску. Калі ўнутры будзе ўсё спакойна, як на могілках, то ніякія перамовы немагчымыя.
  • Жнівеньскай хвалі пратэстаў папярэднічала кампанія мабілізацыі, якая цягнулася тры месяцы — з траўня.
  • Ужо на «Голасе» сабралі 100 тысяч галасоў за першую гадзіну пасьля звароту Ціханоўскай.
  • Наконт 25 сакавіка завышаныя чаканьні.
  • Нязгодны з думкай, што галасаваньне скасоўвае вулічны пратэст. Калі чалавек ня важыцца прагаласаваць, ён не наважыцца выходзіць на вуліцу.

Казакевіч

  • Зварот Ціханоўскай — спроба мабілізацыі пратэсту ў бясьпечнай форме.
  • Калі за яе прапанову прагаласуе мільён ці два мільёны чалавек, гэта пакажа беларусам, уладзе і міжнароднай супольнасьці, што за гэтай пазыцыяй вялікая колькасьць людзей.
  • Расейцы таксама стаяць перад выбарам, Лукашэнка ня вечны, падтрымліваць яго — гэта для іх дадатковыя рызыкі.
  • Ні ААН, ні АБСЭ ня ў стане прымусіць Лукашэнку сесьці за стол перамоваў.
  • Перамовы калі і пачнуцца, то канфідэнцыйна, а не публічна, як пра іх абвясьціла Ціханоўская.
Андрэй Казакевіч
Андрэй Казакевіч
  • У Расеі зварот Ціханоўскай будзе ўспрыняты як стаўка на Захад, на міжнародныя структуры.
  • Я ня думаю, што яе зварот дэматывуе пратэст, гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі на «Голасе» прагаласуе мала людзей.
  • На вуліцу выходзіць небясьпечна, вешаць сьцягі ў сябе — таксама.
  • Застаецца вывешваць сьцягі ў публічных месцах, застаюцца розныя формы эканамічнага байкоту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG