Лукашэнка зрабіў «сілавых» міністраў і кіраўніка КДБ сталымі чальцамі Савету бясьпекі

Лукашэнка прызначае новага старшыню Сьледчага камітэту, 11 сакавіка 2021

Як паведамляе афіцыйны сайт Аляксандра Лукашэнкі, акрамя прэм'ер-міністра, старшыняў абедзьвюх палат парлямэнту, кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта і дзяржсакратара, сярод сталых чальцоў Савету бясьпекі таксама будуць міністры ўнутраных спраў, абароны і кіраўнік КДБ.

Паводле ўказу, у Савет бясьпекі таксама ўваходзяць старшыні Вярхоўнага суду, Камітэту дзяржаўнага кантролю, праўленьня Нацыянальнага банку, Сьледчага камітэту, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту, Дзяржаўнага памежнага камітэту, генэральны пракурор, міністры замежных спраў, фінансаў, надзвычайных сытуацый, начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл – першы намесьнік міністра абароны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка загадаў вайскоўцам «ваяваць знутры»

Узначальвае Савет бясьпекі Аляксандар Лукашэнка. Раней у Савет бясьпекі ўваходзіў таксама ягоны старэйшы сын Віктар, які меў пасаду пасаду памочніка прэзыдэнта ў нацыянальнай бясьпецы. Аднак 26 лютага Аляксандар Лукашэнка пазбавіў сына гэтай пасады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў Віктара Лукашэнку старшынём НАК Беларусі