Пачала працу афіцыйная Канстытуцыйная камісія, акумулятарны завод пад Берасьцем прызналі бясьпечным. Найважнейшае за 15 сакавіка

Мікола Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі, пратэст на Камароўцы ў Менску, травень 2020

15 сакавіка пачала працу Канстытуцыйная камісія, якая будзе зьбіраць прапановы і распрацоўваць зьмены ў Асноўны закон Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі пачала працу Канстытуцыйная камісія. Хто ў яе ўвайшоў?

Больш за 8 гадоў зьняволеньня прысудзілі гальшанцу за перапіску ў чаце. Мужчыну абвінавацілі адразу па некалькіх артыкулах: падбухторваньне да акту тэрарызму, незаконныя набыцьцё, захоўваньне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама зьнішчэньне афіцыйных дакумэнтаў. Сам ён прызнаў віну толькі ў пашкоджаньні пастановы на ператрус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 8 гадоў зьняволеньня прысудзілі гальшанцу за перапіску ў чаце

Судзьдзя Ленінскага раённага суду Берасьця Дзьмітры Шурын абвясьціў выракі для чарговых абвінавачаных паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) за мірную акцыю пратэсту 13 верасьня 2020 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі і прасілі пракуроры. У Берасьці вынесьлі выракі яшчэ васьмі падсудным у «карагоднай справе»

На выходных у Менску, Магілёве і Крэве сілавікі затрымалі прынамсі 17 чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На выходных у Беларусі сілавікі затрымалі як мінімум 17 чалавек

Сяргей Ціханоўскі з-за кратаў ацаніў сытуацыю ў Беларусі і эфэктыўнасьць пратэстаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Завязваньне стужачак і пагрозы ў сацсетках не дапамагаюць», — Сяргей Ціханоўскі аб пратэстах

Справу супраць Міколы Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іх паплечнікаў накіравалі ў суд

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справу аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і перашкодзе працы ЦВК накіравалі ў Вярхоўны суд

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прынялі супольную заяву, у якой патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызваленьня з-пад варты Юліі Бодак і Ігара Банцэра і спыненьня крымінальнага перасьледу ў дачыненьні да іх

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі Ігара Банцэра і Юлію Бодак

Мастачку Лізу Ганчарову асудзілі на 15 сутак за акцыю, у якой яна не ўдзельнічала

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мастачку Лізу Ганчарову асудзілі на 15 сутак. У судзе яна заявіла, што супраць яе прымянялі ўдушальныя прыёмы

Камісія па ўводу ў эксплюатацыю акумулятарнага заводу пад Берасьцем завяршыла працу. Прадпрыемства атрымала поўны пакет дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць адпаведнасьць патрабаваньням экалягічнай бясьпекі і надзейнасьці

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акумулятарны завод пад Берасьцем прызналі «бясьпечным і надзейным» 

Кіраўнік ПВТ Янчэўскі заявіў пра выдатныя вынікі працы парку ў 2020 годзе

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік ПВТ Янчэўскі: «2020 год рэкордны па выніках працы»