Паліцыя зноў страляла ў пратэстоўцаў у М’янме, ёсьць забітыя

Пратэстоўцы супраць хунты ў М’янме, 14 сакавіка 2021

Сілы бясьпекі М’янмы 15 сакавіка абстралялі дэманстрантаў, забіўшы шэсьць чалавек.

Пра гэта паведамляе Reuters, адзначаючы, што сёньняшнія крывавыя сутычкі адбыліся ў трох гарадах у цэнтральнай М’янме, на наступны дзень пасьля таго, як дзясяткі дэманстрантаў былі расстраляныя, а нападнікі падпалілі некалькі заводаў, якія фінансуюцца Кітаем, у горадзе Янгон. Многія ўдзельнікі пратэстаў кажуць пра падтрымку хунты з боку Кітаю.

Хунта ў М’янме, якая зрабіла дзяржаўны пераварот, пасьля пратэстаў 14 сакавіка ўвяла ваеннае становішча ў двух раёнах Янгону, найбуйнейшага гораду краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго чакаць пасьля вайсковага перавароту ў М’янме. Тлумачым
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хунта ў М’янме ўвяла ваеннае становішча ў двух раёнах найбуйнейшага гораду краіны