Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хунта ў М’янме ўвяла ваеннае становішча ў двух раёнах найбуйнейшага гораду краіны


Паранены дэманстрант падчас пратэсту ў Янгоне 14 сакавіка 2021 г.

Вайскоўцы, якія зрабілі дзяржаўны пераварот, пасьля пратэстаў у нядзелю, 14 сакавіка, увялі ваеннае становішча ў двух раёнах Янгону, найбуйнейшага гораду краіны.

Камандуючы рэгіёнам Янгон атрымаў адпаведныя паўнамоцтвы, каб «больш эфэктыўна падтрымліваць бясьпеку, а таксама забясьпечваць законнасьць і спакой», гаворыцца ў заяве путчыстаў, зачытанай на дзяржаўнай тэлевізіі, паведамляе Deutsche Welle.

У адным з гэтых раёнаў сілавікі 14 сакавіка забілі ня менш за 15 дэманстрантаў. Агульная колькасьць забітых падчас пратэстаў у М’янме з моманту дзяржаўнага перавароту ў пачатку лютага перавысіла 120 чалавек.

Арганізацыя Абʼяднаных Нацый асудзіла гвалт супраць пратэстоўцаў у Мʼянме, заклікаўшы ўзмацніць міжнародную падтрымку дэманстрантаў.

Вайсковая хунта захапіла ўладу ў Мʼянме ў ноч на 1 лютага, заявіўшы аб фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў краіне ў лістападзе 2020 году. У краіне было ўведзенае надзвычайнае становішча тэрмінам на адзін год. З таго часу ў М’янме не спыняюцца масавыя пратэсты супраць путчыстаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG