Камандуючы рэгіёнам Янгон атрымаў адпаведныя паўнамоцтвы, каб «больш эфэктыўна падтрымліваць бясьпеку, а таксама забясьпечваць законнасьць і спакой», гаворыцца ў заяве путчыстаў, зачытанай на дзяржаўнай тэлевізіі, паведамляе Deutsche Welle.
У адным з гэтых раёнаў сілавікі 14 сакавіка забілі ня менш за 15 дэманстрантаў. Агульная колькасьць забітых падчас пратэстаў у М’янме з моманту дзяржаўнага перавароту ў пачатку лютага перавысіла 120 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ пяцёра дэманстрантаў забітыя ў М’янмеАрганізацыя Абʼяднаных Нацый асудзіла гвалт супраць пратэстоўцаў у Мʼянме, заклікаўшы ўзмацніць міжнародную падтрымку дэманстрантаў.
Вайсковая хунта захапіла ўладу ў Мʼянме ў ноч на 1 лютага, заявіўшы аб фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў краіне ў лістападзе 2020 году. У краіне было ўведзенае надзвычайнае становішча тэрмінам на адзін год. З таго часу ў М’янме не спыняюцца масавыя пратэсты супраць путчыстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прафсаюзы М’янмы заклікалі да ўсеагульнага страйку