Беларускі экспарт узбраеньняў паменшаў на траціну за апошнія 5 гадоў, — справаздача SIPRI

Выстава вайсковай тэхнікі Milex у Менску, травень 2019

Паводле найноўшага дакладу Стакгольмскага інстытуту дасьледаваньня праблем міру (SIPRI), Беларусь апынулася на 19-м месцы ў рэйтынгу найбуйнейшых экспартэраў узбраеньняў.

SIPRI ацэньвае, што ў 2016–2020 гг. удзел Беларусі у міжнародным гандлі зброяй быў роўны 0,3%, гэта значыць, паменшаў на 34% у параўнаньні з паказьнікам за 2010–2015 гг.

SIPRI — сусьветны навукова-дасьледчы інстытут, які сыстэматызуе дадзеныя аб выдатках і абарачэньні зброі ў сьвеце, а таксама аб глябальнай і рэгіянальнай бясьпецы. Інстытут складае рэйтынгі, грунтуючыся на аналітыцы, камэнтарах экспэртаў і адкрытых дадзеных.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ў сьвеце лідэр у продажы зброі і хто яе купляе. Высновы глябальнага рэйтынгу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дроны, рамонт тэхнікі. Як і колькі Беларусь зарабляе на зброі