Фільм пра маёмасьць Лукашэнкі за 5 дзён паглядзелі 5 мільёнаў чалавек

Палац незалежнасьці ў Менску, адна з рэзыдэнцый Аляксандра Лукашэнкі.

Гледачы пакінулі 300 тысяч падабаек і 50 тысяч камэнтароў.

Беспрэцэдэнтную для Беларусі аўдыторыю сабраў фільм-расьсьледаваньне «Лукашэнка. Залатое дно» ад каманды Nexta. За пяць поўных дзён яго паглядзелі больш за 5 мільёнаў разоў.

Дакумэнтальная стужка, прэм’ера якой адбылася а 18-й гадзіне 8 сакавіка, на сэрвісе Youtube па стане на 09:45 14 сакавіка набрала 5 мільёны 88 тысяч праглядаў.

На піку фільм Сьцяпана Пуцілы адначасова глядзелі звыш 100 тысяч карыстальнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Недатыкальны запас». Як Лукашэнка прызнаў, што існуе пазабюджэтны «прэзыдэнцкі фонд» і што гэта такое

Стужка расказвае пра палацы, самалёты, аўтамабілі і іншую маёмасьць, якой карыстаецца Аляксандар Лукашэнка і ягоная сям’я.

Сам Лукашэнка назваў фільм хлусьнёю, хоць заявіў, што яго не глядзеў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка не глядзеў фільм «Залатое дно», але назваў яго «калькай зь фільму пра Пуціна»

Аўтары «Залатога дна» абяцаюць зрабіць рэзананснае дасьледаваньне «сэрыялам».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «27 гадоў раскошы». Абмеркаваньне фільму Сьцяпана Пуцілы