Арганізатар «Эўравізіі»: песьня гурту «Галасы ЗМеста» ў цяперашнім выглядзе ня можа прадстаўляць Беларусь

Гурт «Галасы ЗМеста»

Эўрапейскі вяшчальны зьвяз паведаміў Белтэлерадыёкампаніі, што песьня «Я навучу цябе» гурту «Галасы ЗМеста» ў тым выглядзе, у якім яна ёсьць цяпер, ня можа прадстаўляць Беларусь у конкурсе «Эўравізія-2021».

«Была зроблены выснова, што песьня ставіць пад сумнеў непалітычны характар конкурсу», — піша зьвяз у сваім Твітэры.

Cаюз таксама адзначае, што рэакцыя на песьню можа прынесьці шкоду рэпутацыі песеннага конкурсу.

«На дадатак мы папрасілі, каб яны прывялі песьню ў адпаведнасьць з правіламі Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу або памянялі яе. Калі гэта ня будзе зроблена, наступствам можа быць дыскваліфікацыя зь сёлетняга конкурсу», — гаворыцца ў паведамленьні Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля прагляду кліпа «Галасы ЗМеста» інфапартал Eurovoix адмовіўся асьвятляць удзел Беларусі ў «Эўравізіі-2021»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад накруткі галасоў да адхіленьня ад галасаваньня. У якія скандалы Беларусь трапляла на Эўравізіі