У 2020 годзе абарот зьнешняга гандлю кіраўніцтва спраў Лукашэнкі склаў 240 мільёнаў даляраў

Санаторый «Беларусачка», ілюстрацыйнае фота.

Аляксандар Лукашэнка выслухаў даклад свайго кіраўніка спраў Віктара Шэймана.

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, Віктар Шэйман расказаў пра вынікі працы падведамных яму арганізацый і прадпрыемстваў за 2020 год.

Па яго словах, абарот зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі па лініі кіраўніцтва спраў летась склаў 240 мільёнаў даляраў. Экспарт тавараў і паслуг дасягнуў 200 млн даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шэйман зь пісталетам езьдзіў па краіне, зьнішчаючы падонкаў». Лукашэнка расказаў, як змагаўся з бандамі

«Спрацавалі добра, тэмп росту 150%. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг склала 2,7 млрд рублёў. Прадукцыйнасьць працы па даданай вартасьці павялічылася амаль у 2,6 раза. Эфэктыўна спрацаваў сельскагаспадарчы сэктар: тэмп росту аб’ёмаў валавой прадукцыі да 2019 году склаў 115%. Рост па ўсіх напрамках, уключна з ураджаем збожжавых, вытворчасьцю малака, жывёлы і птушкі», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.

Што тычыцца турыстычнага кірунку, было адзначана, што эпідэміялягічная сытуацыя нэгатыўна адбілася на працы — зьнізілася загрузка ў гатэлях і санаторыях.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найбольшы апэратар нежылой нерухомасьці. Што вядома пра Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, якое трапіла пад санкцыі Эўразьвязу

Краіна страціла 55% выручкі ў параўнаньні з папярэднім годам. Такую лічбу агучыў дырэктар Рэспубліканскага цэнтру аздараўленьня і санаторна-курортнага лячэньня Генадзь Балбатоўскі.

«У мінулым годзе ў санаторыях аздараўляліся больш за 100 тысяч замежных грамадзян. У 2019 годзе лічба перавышала 240 тысяч. Што тычыцца выручкі, яна скарацілася на 55% і склала 95 млн рублёў», — адзначыў Балбатоўскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як замак на вясковым агародзе пацярпеў ад справы «Белгазпрамбанку»

Пры гэтым ён прызнаў, што 90% замежнікаў — гэта грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі. Паводле яго прагнозаў, у першым квартале 2021 году беларускія здраўніцы прымуць ня менш за 10 тысяч расейцаў, а ў другім — удвая больш.

Цягам студзеня-лютага запаўняльнасьць санаторна-курортных устаноў была на ўзроўні 60%, адзначыў Генадзь Балбатоўскі.

Your browser doesn’t support HTML5

Што такое Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, супраць якога ўвялі санкцыі