Фонд салідарнасьці BYSOL апублікаваў статыстыку: колькі зваротаў яны атрымалі з 14 жніўня па 18 сьнежня 2020 году і колькім з гэтых людзей фонд дапамог.
Паводле справаздачы, за гэты час у фонд зьвярнуліся 2965 чалавек, якіх альбо звольнілі, альбо ім давялося самім сысьці з працы. Зь іх 1355 чалавек прайшлі праверку, а 1311 ужо атрымалі грашовую дапамогу.
Як адзначае BYSOL, найбольш заявак прыйшло ад бюджэтнікаў (888) і сілавікоў (529). Работнікаў прыватных кампаній было 484, а работнікаў заводаў 371.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нам крычалі: «Фашысты! Зьвяры!» Былы афіцэр унутраных войскаў расказаў пра жнівеньскія пратэсты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «50–80% у апазыцыі». Кіраўнік кабінэту Ціханоўскай — аб працы зь сілавікамі і чыноўнікамі, якія супраць Лукашэнкі, але баяцца сыходзіць