Аб затрыманьні сямі берасьцейскіх анархістаў зь «міжнароднай злачыннай арганізацыі» паведаміла 5 сакавіка прэс-служба МУС.
«На семярых удзельнікаў „Рэвалюцыйнага дзеяньня“ выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС падчас апэратыўнай працы па крымінальнай справе, распачатай па факце стварэньня злачыннай арганізацыі і ўдзелу ў ёй. Маладыя людзі знаходзяцца ў ІЧУ», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Паводле дадзеных ГУБАЗіК, больш за 15 анархістаў зь Берасьцейскай і Менскай абласьцей хаваюцца ва Ўкраіне і ў Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
BYPOL апублікаваў гуказапіс голасу, падобнага на экс-міністра Караева, які раіць ГУБАЗіКу: «Находите эту тварь и убирайте»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
АМАП і ГУБАЗіК не прызна́юць тэрарыстычнымі арганізацыямі. Прадстаўнік Эўразьвязу патлумачыў, чамуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Латушка: Тры эўрапейскія краіны заняліся зборам фактаў злачынстваў беларускіх сілавікоў