У Доме ўраду зноў разьбілі шыбы. Папярэдні раз такое было ў 2010-м

Разгон дэманстрацыі ля Дома ўраду ў Менску 19 сьнежня 2010 году.

Вечарам 3 сакавіка ў Менску патрульны нарад затрымаў мужчыну, які падышоў да Дома ўраду, дастаў малаток і пачаў біць ім шыбы.

Як паведамілі ў МУС, яны затрымалі 30-гадовага жыхара Барысава, які летам «хадзіў па горадзе з рупарам і заклікаў ня быць абыякавымі да лёсу сваёй краіны».

Матэрыялы праверкі перададзены сьледчым для прававой ацэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стан мужчыны, які ўчыніў самаспаленьне ля Дома ўраду ў Менску, застаецца цяжкім

Шыбы ў Доме ўраду пабілі і ў 2010 годзе, калі пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта калёна дэманстрантаў падышла да Дому ўраду і некаторыя пачалі біць шкло ў дзьвярах і вокнах. Дзясяткі людзей пасьля гэтага асудзілі фармальна за масавыя беспарадкі, у тым ліку некалькіх кандыдатаў на прэзыдэнта.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апошні вязень Плошчы-2010 Кондрусь рэзаў сабе вены. Суд працягнецца не раней за сьнежань
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор запатрабаваў: Саньнікаву — 7 гадоў, Яроменку, Васілевічу, Мірзаянаву — 3 гады, Гнедчыку — 4 гады