Экс-кіраўніцу МЗС Аўстрыі вылучылі ў раду дырэктараў «Роснефти»

Уладзімер Пуцін на вясельлі Карын Кнайсьль, жнівень 2018

Рада дырэктараў кампаніі «Роснефть», кантрольны пакет у якой належыць расейскай дзяржаве, можа папоўніцца былой кіраўніцай аўстрыйскага зьнешнепалітычнага ведамства Карын Кнайсьль.


Пра гэта паведамляе interfax.ru.

Кандыдатура Кнайсьль пазначаная ў распараджэньні расейскага ўраду сярод кандыдатаў у раду дырэктараў «Роснефти».

У 2018 годзе прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін пабываў на вясельлі Кнайсьль у Аўстрыі. Тады яна расказала СМІ, што «спантанна» запрасіла на вясельле калегаў з ураду і Пуціна, які ў той час знаходзіўся зь візытам у Аўстрыі, а вясельле плянавалася як прыватнае мерапрыемства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Аўстрыі: я запрасіла Пуціна на вясельле «спантанна»

У якасьці незалежных дырэктараў «Роснефти» таксама вылучаныя кандыдаты, якія цяпер уваходзяць у раду: старшыня камітэту акцыянэраў Nord Stream 2, былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр, выканаўчы дырэктар Nord Stream 2 AG Матыяс Варніг, кіраўнік Marcuard Holding Ганс-Ёрг Рудлаф.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Украіны заклікаў увесьці санкцыі супраць экс-канцлера ФРГ Шродэра