Два дні не абнаўляюцца «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы НЕХТА. Што здарылася?

Сьцяпан Пуціла, стваральнік тэлеграм-каналаў групы НЕХТА.

Супрацоўнікі рэдакцыі найпапулярнейшых беларускіх тэлеграм-каналаў, якія ўлады абвясьцілі экстрэмісцкімі, пасьля двух дзён маўчаньня заявілі, што ўсё ў парадку.

Каналы апошні раз абнаўляліся 28 лютага. Ні Сьцяпан Пуціла, ні Ян Рудзік, ні іншыя супрацоўнікі рэдакцыі не адказвалі на асабістыя паведамленьні ў сацыяльных сетках. Пра гэта расказаў тэлеграм-каналу «Эўрарадыё» колішні рэдактар праектаў Раман Пратасевіч.

Пратасевіча, як і стваральніка каналаў Пуцілу, абвясьцілі ў Беларусі ў вышук. Генпракуратура Беларусі запатрабавала ад Польшчы выдачы абодвух, на радзіме іх унесьлі ў сьпіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці.

Рэдакцыя НЕХТА базуецца ў Польшчы, Пратасевіч пасьля спыненьня свайго ўдзелу ў праекце пераехаў у іншую краіну.

Пазьней Ян Рудзік паведаміў Tut.by, што ўсё з жыцьцём і здароўем сяброў рэдакцыі ў парадку. Але прычынаў перапынку ў публікацыях не патлумачыў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Групу тэлеграм-каналаў «НЕХТА» ўключылі ў агульны сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ унёс 17 беларусаў у пералік асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці. Хто гэта?