1 сакавіка — сустрэча кіраўніцтва пакупніка беларускіх калійных угнаеньняў Yara зь беларускай дыяспарай

Выхад на волю людзей, якія выйшлі на акцыю салідарнасьці са страйкам шахтароў, 21 верасьня 2021 году

Пэтыцыю да кампаніі з просьбай спыніць супрацоўніцтва зь «Беларуськаліем» падпісалі больш як 52 тысячы чалавек.

1 сакавіка кіраўніцтва нарвэскай кампаніі Yara International правядзе сустрэчу ў відэафармаце з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, якія просяць спыніць усякае супрацоўніцтва зь дзяржаўнай кампаніяй «Беларуськалій». У адмысловай пэтыцыі на плятформе change.org прадпрыемства назвалі «кашальком Лукашэнкі».

Раней нарвэжцаў прасілі спыніць супрацоўніцтва з салігорскай кампаніяй Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнікі страйкаму прадпрыемства — шахтары і работнікі іншых прафэсій «Беларуськалію», якія спынілі працу да выкананьня сваіх патрабаваньняў, сярод якіх былі новыя выбары без Лукашэнкі.

Пэтыцыю да яе адпраўкі ў офіс Yara ўвечары 28 лютага падпісалі звыш 50 тысяч чалавек. Яны лічаць, што нарвэская кампанія вельмі дапаможа ўсталяваньню дэмакратыі ў Беларусі, калі ня будзе працаваць з прадпрыемствам, адкуль ідуць вялікія грошы рэжыму, які ладзіць зь іх дапамогай рэпрэсіі супраць грамадзян.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Беларуськаліі» заснавалі фонд дапамогі страйкоўцам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Веру, што ўлетку вярнуся на працу». Пасьля арышту і галадоўкі вызвалілі салігорскага страйкоўца Юрыя Корзуна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нарвэскі пакупнік беларускіх калійных угнаеньняў Yara падтрымаў Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю