«Віктар Дзьмітрыевіч выдатна трымаецца. Ні прапаганда, ні сфабрыкаваныя абвінавачаньні, ні арышт сына і блізкіх людзей, ні пагроза канфіскацыі маёмасьці, ні восем месяцаў зьняволеньня — нішто не зламала волю чалавека, ён застаецца свабодным нават у турме, зь ясным розумам і верай у дабро», — напісаў Лаеўскі ў сваім тэлеграм-канале.
Прэсавая сакратарка Вярхоўнага суду Юлія Ляскова паведаміла 23 лютага, што працэс Бабарыкі адклалі праз хваробу аднаго з членаў суду больш-менш на два тыдні. У папярэднія дні на працэсе зачытвалі абвінавачаньні Віктару Бабарыку ды іншым фігурантам справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Працэс Бабарыкі адклалі праз хваробу аднаго з членаў судуУ «справе Белгазпрамбанку» праходзяць восем фігурантаў, сярод якіх топ-мэнэджары банку. Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў «адмываньні» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, паводле арт. 235, ч. 2 Крымінальнага кодэксу, і атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры паводле арт. 430, ч. 3 (прадугледжана пакараньне ад 5 да 15 гадоў).
Топ-мэнэджары банку Аляксей Задойка, Кірыл Бадзей, Сяргей Шабан, Дзьмітрый Кузьміч, Аляксандар Ільясюк, Сяргей Дабралёт абвінавачваюцца ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры. Віктар Кабяк, заснавальнік кампаніі «Актыўлізінг», абвінавачваецца ў даваньні хабару паўторна або ў буйным памеры.
З Бадзеем, Дабралётам, Кузьмічом, Ільясюком, Шабаном, Кабяком заключаныя дасудовыя пагадненьні аб супрацоўніцтве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Расейскі акцыянэр даў «Белгазпрамбанку», якім кіраваў палітвязень Бабарыка, 60 млн эўра крэдытуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Віктар пастараўся кожнаму хаця б кіўнуць». Працягваецца працэс над Віктарам Бабарыкам і топ-мэнэджарамі «Белгазпрамбанку»