Мінздароўя Беларусі паведаміла пра 9 сьмерцяў ад COVID-19 дзясяты дзень запар

Ілюстратыўнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку па каранавірусе на 23 лютага.

Паводле афіцыйных зьвестак, у Белаурсі ўжо дзесяць дзён фіксуюць па 9 сьмерцяў ад каранавірусу.

Афіцыйна за мінулы дзень:

  • Выявілі 972 новых заражаных
  • Памерлі 9 хворых
  • Паправіўся 861 пацыент

За ўвесь час:

  • 280 428 захварэлі
  • 1930 памёр
  • 270 289 ачунялі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь ізноў у «чырвоным сьпісе» Ўкраіны па каранавірусе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць памерлых ад COVID-19 у ЗША перавысіла страты ў сусьветных войнах