У 2020 годзе ў Беларусі было менш за 0,3 % апраўдальных прысудаў

Будынак Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь.

Вярхоўны Суд апублікаваў статыстыку судовых рашэньняў у крымінальных справах за 2020 год.

Паводле зьвестак Вярхоўнага суду, агулам летась беларускія суды разгледзелі 32 010 крымінальных справаў, паводле якіх асудзілі 34 572 чалавекі. Апраўдальных прысудаў было вынесена 93 — гэта менш за 0,3 %.

Сярод 34 572 асуджаных 7750 пакаралі пазбаўленьнем волі, траім прысудзілі пажыцьцёвае зьняволеньне і траім — сьмяротную кару. 291 чалавек быў асуджаны за забойства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд адмяніў рашэньне раённага, па якім мянчук правёў 14 сутак пад арыштам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму журналісткам далі рэальныя тэрміны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніводнага апраўдальнага выраку. Што вядома пра судьдзю, якая пакарала журналістак «Белсату» 2 гадамі зьняволеньня