Суд адмовіў 75-гадоваму жыхару Наваполацку ў адтэрміноўцы арышту, нягледзячы на хваробу

Анатоль Кулік, архіўнае фота

На пачатку лютага 75-гадовага навапалачаніна Анатоля Куліка асудзілі на 10 дзён арышту за фіранкі белага і чырвонага колеру і за сьцяг, які ён носіць на плячах. 22 лютага суд адмовіў яму ў адтэрміноўцы пакараньня, нягледзячы на праблемы з здароўем, паведаміў gorod214.by.

«Анатоль у апошнія тыдні праходзіць мэдычнае абсьледаваньне, і ў яго падазраюць пераданкалягічны стан страўніку. Хутчэй за ўсё, справа дойдзе да апэрацыі», — расказалі сябры Анатоля Куліка.

Яны паведамілі, што судзьдзя спыталася, ці на бальнічным Анатоль Кулік. І калі пачула, што не, адмовіла яму ў адтэрміноўцы арышту. Цяпер Анатоля Куліка могуць адправіць за краты ў любы момант.

Пэнсіянэр таксама прасіў даць яму растэрміноўку на аплату штрафу ў 675 рублёў. Суд адмовіў.

Агулам Анатоль Кулік мусіць заплаціць 2025 рублёў штрафаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы — коцікі, але з кіпцюрамі», — мастачка славутага цыклю карцін пра коцікаў і ваўкоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мама, я хачу дахаты!» Гісторыя хлопца з разумовай адсталасьцю, якому прысудзілі 2 гады калёніі за «беспарадкі»