У другі дзень працы Ўсебеларускага народнага сходу Лукашэнка загадаў «спыніць рабунак зь лёгкай рэгістрацыяй бізнэсу» і прыгразіў, што «гарачым жалезам будзе выразаць такіх бізнэсоўцаў».
«Дзень салідарнасьці! У панядзелак! Каля 200 прадпрыемстваў зачыніліся! І хто яны ў нас? Дэфіцытныя? Асобныя гандлёвыя пункцікі, кавярнечкі. Як я павінен быў учыніць? Я папярэдзіў Камітэт дзяржкантролю: закрыліся — каб ніводнае не адкрылася», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзем выразаць гарачым жалезам». Лукашэнка выказаўся пра бізнэс і БабарыкуУ дні праўладнага форуму судовы канвэер не спыняўся — судзьдзі выпісвалі адміністрацыйныя арышты і буйныя штрафы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шахтар, музыка, журналісты і пэнсіянэры. Каго і на колькі пасадзілі падчас Усебеларускага сходуУ судзе Фрунзэнскага раёну Менску судзьдзя Марыя Ярохіна адправіла Аляксандра Ціхановіча на 15 сутак арышту. Судзьдзя Андрэй Млечка прысудзіў такі ж тэрмін Ксеніі Рыжык. Судзьдзя Юлія Чыж арыштавала на 15 сутак Андрэя Купрыянава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прафіляктычныя гутаркі перад Усебеларускім сходам скончыліся арыштаміПаплечнікам Віктара Бабарыкі Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку прад’явілі яшчэ два абвінавачаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калесьнікаву і Знака абвінавацілі ў змове для захопу ўлады і ў кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнемСтрайковец Юры Корзун, былы работнік «Беларуськалію», які далучыўся да страйку ў жніўні 2020-га, абвясьціў 11 лютага бестэрміновую галадоўку пасьля свайго затрыманьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страйковец зь «Беларуськалію» абвясьціў галадоўку