Курс біткойна да даляра набліжаецца да 47 тысяч. Ад пачатку году біткойн падаржэў больш як на 60 адсоткаў.
Цана біткойна падскочыла пасьля таго, як 8 лютага кампанія Ілана Маска Tesla паведаміла, што набыла біткоінаў на паўтара мільярда даляраў.
Біткойн — дэцэнтралізаваная сыстэма аднайменнай крыптавалюты на аснове тэхналёгіі блёкчэйн. Яе можа эмітаваць любы ўдзельнік сыстэмы. Для гэтага неабходна ствараць новыя блёкі з дапамогай вылічальнай прылады.
У студзені Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусі пасьля ўводу БелАЭС і надыходу «эпохі таннай электраэнэргіі» трэба «набудаваць фэрмаў» і «кляпаць» крыптавалюту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біткойн імкліва даражэе, экспэрты прагназуюць курс у 100 тысяч даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маск запускае чарговую групу спадарожнікаў для бясплатнага доступу ў інтэрнэт