Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біткойн імкліва даражэе, экспэрты прагназуюць курс у 100 тысяч даляраў


Крыптавалюта біткойн

Курс біткойну, самай вядомай крыптавалюты сьвету, у першыя дні новага году падскочыў адразу на 4000 даляраў і дасягнуў гістарычнага максімуму.

Паводле дадзеных беларускай крыптабіржы currency.com, бягучы курс набліжаецца да 34 тысяч даляраў. У пачатку 2020 году біткойн каштаваў 8 тысяч.

Рэзкі рост крыптавалюты пачаўся летяшняй восеньню, а за снежань біткойн падажэў з 19 тысяч да 29 тысяч даляраў. На беларускім легальным сэрвісе абмену крыптавалютаў whitebird.io курс рубля вызначаны 88 315 за 1 біткойн.

Агенцтва «Інтэрфакс» спасылаецца на былога аналітыка інвэстбанкаў Bear Stearns і JPMorgan Тона Вэйса, які на сваім YouTube-канале спрагназаваў, што ў 2021 годзе курс біткойну можа вырасьці да 100 тысяч даляраў. А пры асобных умовах нават на 200-300 тысяч.

Паводле стану на 1 лютага 2012 году 1 біткойн каштаваў 5 даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG