Прысуды па справах аб пратэстах, затрыманьне журналістаў «Белсату». Найважнейшае за 8 лютага

Журналістка «Белсату» Любоў Лунёва, якую затрымалі 8 лютага

Асноўныя навіны за 8 лютага

26-гадовага магілёўца Аляксея Мельнікава прызналі вінаватым у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках з гвалтам над асобаю, збройным супрацівам прадстаўнікам улады. Яго адправілі на 7 гадоў у калёнію ўзмоцненага рэжыму

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Магілёўца асудзілі на 7 гадоў за падрыхтоўку да масавых беспарадкаў са збройным супрацівам

У Маладэчне Вадзім Гурман асуджаны на 3.5 гады турмы за падзеі 11 жніўня 2020 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маладэчне мужчыну далі 3,5 года за падзеі 11 жніўня

17-гадовага Віталя Прохарава пазбаўленьнем волі на два гады ў выхаваўчай калёніі. Падлетка абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і «гвалце над міліцыяй» — хоць ніхто ад ягоных дзеяньняў не пацярпеў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падлетку прысудзілі 2 гады калёніі за «масавыя беспарадкі» і «гвалт над міліцыяй»

Журналістаў тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву і Дзьмітрыя Солтана затрымалі ў Менску. Яны ў ізалятары на Акрэсьціна

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі журналістаў «Белсату» Лунёву і Солтана

Калектыўны ліст супраць санкцый з подпісамі работнікаў бюджэтнай сфэры адправілі ў Раду Эўразьвязу. Сьцьвярджаецца, што ліст падпісалі больш як 1 мільён 130 тысяч чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ліст супраць санкцый Эўразьвязу даслалі ў Раду ЭЗ

Сьледчы камітэт вінаваціць былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта і колішняга кіраўніка Парку высокіх тэхналёгій Валерыя Цапкалу ў хабары, хоча патрабаваць ад Латвіі экстрадыцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт вінаваціць Цапкалу ў хабары, хоча патрабаваць ад Латвіі экстрадыцыі

Былы прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас пацьвердзіў, што ён за мяжой і жывы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Румас пацьвердзіў, што ён на волі

Рэдакцыя Deutsche Welle на мінулых выходных запусьціла ютуб-канал, прысьвечаны Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На YouTube зьявіўся канал Deutsche Welle, прысьвечаны Беларусі

Паводле дадзеных мытнага дэпартамэнту Літвы, больш за 90% цыгарэт, увезеных у 2020 годзе кантрабандным шляхам на яе тэрыторыю, паступілі зь Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік літоўскай мытні заявіў пра буйнамаштабную кантрабанду цыгарэт зь Беларусі