Сяргей Румас пацьвердзіў, што ён на волі

Сяргей Румас, архіўнае фота

Былы прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас пацьвердзіў, што ён за мяжой і жывы.

На мінулым тыдні зьявілася інфармацыя пра сэрыю арыштаў у банкаўскай сфэры, у тым ліку ў найвышэйшых эшалёнах «Белаграпрамбанку», які Сяргей Румас узначальваў больш за 5 гадоў.

Але зьвесткі пра арышт самога Румаса зьняпраўдзіла ягоная жонка, якая тады сказала пра адлёт мужа ў Лёндан. Сам Румас толькі 8 лютага пацьвердзіў «Нашай Ніве», што ён на волі.

«Я ня буду даваць ніякіх камэнтароў, выбачайце. Вы пачулі, што я жывы, не арыштаваны, але нічога камэнтаваць ня буду. Дзякуй, што хвалюецеся», — адказаў Сяргей Румас.

Валеры Румас, старэйшы з чатырох сыноў колішняга беларускага прэм’ера, займае пасаду памочніка дырэктара ў лёнданскім філіяле расейскай інвэстыцыйнай кампаніі VTB Capital.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Былы прэм’ер Румас за мяжой, сілавікі затрымалі групу банкіраў і бізнэсоўцаў, — СМІ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Страх — адзіны інструмэнт захаваньня ўлады, які застаўся ў Лукашэнкі, — Фядута

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зьявіўся адкрыты ліст дзяржаўных службоўцаў за адстаўку Лукашэнкі